СУЛЕЙМА́Н РУСТА́М (сапр. Сулейман Алі-Абас аглы Рустамзадэ, 27.11.1906, Баку — 1989),
азербайджанскі паэт, драматург. Засл. дз. маст. Азербайджана (1943). Нар. паэт Азербайджана (1960). Герой Сац. Працы (1976). Вучыўся ў Азерб. (з 1927), Маскоўскім (з 1929) ун-тах. Друкаваўся з 1923. Зб-кі вершаў «Ад смутку да радасці» (1927), «Зорка» (1934), «Чапаеў» (1936), «Рамантыка ночы» (1938), «Два берагі» (1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Каспійскія хвалі» (1971), «Душа» (1974), «Песні пра Радзіму», «Маё сонца» (абодва 1980). Аўтар п’ес «Гачак Набі» (1940, 2-я рэд. 1948), «Дурна» (1948) і інш.
Тв.:
Рус. пер. — Избранное. М., 1976;
Железные строки: Стихи. М., 1982.
т. 15, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)